Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Права на дзяцінства»

У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі конкурсу лепшага дзіцячага малюнка на тэму «Права на дзяцінства», прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У гэтым годзе конкурс прымеркаваны таксама да 100-годдзя ўтварэння органаў юстыцыі Беларусі і святкавання 30-годдзя Канвенцыі аб правах дзіцяці.

Арганізатарам конкурсу выступілі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ).

31 мая 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу. Дыпломы і падарункі юным мастакам ўручылі Міністр юстыцыі Алег Леанідавіч Сліжэўскі і Прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Рашэд Мустафа Сарвар.

Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляліся прапаганда традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, а таксама фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў прававой свядомасці.

Пераможцаў і прызёраў вызначала спецыяльна створаная конкурсная камісія.

У 2019 годзе на конкурс, як ніколі раней, паступіла больш за 1000 прац з розных рэгіёнаў рэспублікі. Узрост удзельнікаў ад 3 да 18 гадоў. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых катэгорыях: з 3 да 6, з 7 да 12 і старэйшыя за 12 гадоў.              

Пераможцам ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў стала Соф'я Корсак, 6 гадоў, г. Чачэрск, Гомельская вобласць.

«З моманту нараджэння ў чалавека ўзнікае ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ. А жыццё і нават сам момант з’яўлення на свет часам немагчымы без медыцынскай дапамогі, удзелу дактароў і медыцынскага персаналу. І ў такіх сітуацыях грамадзянам гарантавана права на бясплатнае лячэнне».

Прызёры ў катэгорыі 3-6 гадоў:

  • Немчанка Ангеліна, 5 гадоў, г. Магілёў.

  • Аўласенка Алена, 6 гадоў, г. Менск.

  • Спецпрыз ЮНІСЕФ - Забродская Дар'я, 5 гадоў, г. Петрыкаў, Гомельская вобласць.

  • Дыплом ад часопіса «Юстыцыя Беларусі» - Стацэнка Вольга, 6 гадоў, г. Гомель.

Пераможцам ва ўзроставай катэгорыі 7-12 гадоў стала Ксенія Дзікаленка, 11 гадоў, г. Мсціслаў, Магілёўская вобласць.

«У нас у дзяцінстве ёсць самае добрае права - права на мамчыны казкі і ласку!»

Прызёры ў катэгорыі 7-12 гадоў сталі:

  • Шышонак Марына, 7 гадоў (в. Ведрыца, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) з малюнкам «Мара» - «Кожнае дзіця мае права. Права жыць і выхоўвацца ў сям'і. Але якая гэта сям'я? Што маем рэальна і пра што марым? Чаго б нам хацелася? Малюнак «кажа» аб тым, у якой сям'і хацелася б нам жыць».

  • Івінская Лізавета, 11 гадоў (г. Мінск).

  • Спецпрыз ЮНІСЕФ - Косач Марыя, 11 гадоў (г. Гродна).

  • Дыплом ад часопіса «Юстыцыя Беларусі» - Мальцава Дамініка, 9 гадоў (г.Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць).

Пераможцам ва ўзроставай катэгорыі старэйшыя за 12 гадоў стала Гурская Анастасія, 15 гадоў, г.п. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць.

Прызёры ў катэгорыі старэйшыя за 12 гадоў сталі:

  • Гароднікава Анастасія, 14 гадоў (г. Рэчыца, Гомельская вобласць) з малюнкам «Хачу іншае дзяцінства!».

  • Хасяневіч Юлія, 15 гадоў, (г.п. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) з малюнкам «Усе дзеці свету маюць роўныя правы!».

  • Спецпрыз ЮНІСЕФ - Ліпніцкі Мікіта, 13 гадоў (г. Жодзіна, Мінская вобласць), які парадаваў творчым палётам думкі і падпісаў малюнак так: «Я ўпэўнены, што ніхто і нішто не можа пазбаўляць дзіця дзяцінства, таму што кожны чалавек з першага дня свайго жыцця павінен быць аблашчаны мамай і ўзняты да неба бацькам, ён павінен адчуць смак сметанкавага пламбіру, ​​дотыку босых ножак да травы, радасць ад падоранага яму шчанюка і прагляду любімага мультфільма. Але нават калі ён пазбаўлены чаго-то, усё роўна ён павінен адчуць сябе патрэбным і ня адзінокім».

  • Дыплом ад часопіса «Юстыцыя Беларусі» - Валчуга Дарыя, 14 гадоў (г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць).

уверх