Унесены змяненні ў праграму падрыхтоўкі да кваліфікацыйнага экзамену для суіскальнікаў ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці
У мэтах удасканальвання парадку здачы кваліфікацыйнага экзамену 7 красавіка 2020 г. загадам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 68 зацверджана праграма падрыхтоўкі да кваліфікацыйнага экзамену для суіскальнікаў спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў новай рэдакцыі.
У праграме канкрэтызаваны пытанні па канстытуцыйным, крымінальным, грамадзянскім, жыллёвым, сямейным, працоўным і адміністрацыйным праве, а таксама крымінальнаму, грамадзянскаму, гаспадарчаму і адміністрацыйнаму працэсам, правілам прафесійнай этыкі адваката і заканадаўчым актам па пытаннях дзейнасці адвакатуры.
Кваліфікацыйны экзамен па новай праграме будзе прымацца з 1 лiпеня 2020 г.
-
doc
Programma-podgotovki.doc
(.doc, 190 Kb)