Унесены змены ў Інструкцыю па выканаўчым вядзенні

З 1 ліпеня 2020 г. уступаюць ў сілу змены ў Інструкцыю па выканаўчым вядзенні (далей – Інструкцыя), зацверджаныя пастановай Міністэрства юстыцыі ад 12 чэрвеня 2020 г. № 92.

У новай рэдакцыі Інструкцыі:

  • выключаюцца дадаткі, якія ўстанаўліваюць формы працэсуальных дакументаў у выканаўчым вядзенні. Дакументы, якія выносяцца судовым выканаўцам, павінны будуць адпавядаць патрабаванням заканадаўства аб выканаўчым вядзенні без нарматыўнага замацавання дакладных формаў такіх дакументаў;
  • дэталізуецца парадак разгляду скаргі (пратэсту) на пастановы, дзеянні (бяздзейнасць) судовых выканаўцаў, іншых работнікаў органаў прымусовага выканання, кіраўніка органа прымусовага выканання. Замацоўваецца магчымасць падачы скаргі на любой дзяржаўнай мове і яе разгляд на той дзяржаўнай мове, на якой яна пададзена. Законнасць і абгрунтаванасць абскарджваемых (апратэставаных) пастановы, дзеяння (бяздзейнасці) падлягаюць разгляду ў цэлым, а не толькі ў межах заяўленых у скарзе довадаў.
  • устанаўліваюцца тэрміны праверкі маёмаснага становішча даўжніка:

атрыманне звестак з інфармацыйных рэсурсаў – на працягу 10 дзён з дня ўзбуджэння выканаўчага вядзення;

выхад (выезд) па месцы жыхарства, месцы знаходжання даўжніка, месцы знаходжання яго маёмасцi або месцы ажыццяўлення даўжніком гаспадарчай дзейнасці ў мэтах звароту спагнання на маёмасць даўжнiка – на працягу 1 месяца з дня ўзбуджэння выканаўчага вядзення.

У названыя тэрміны не залічваецца тэрмін для добраахвотнага выканання выканаўчага дакумента, калі ён падаваўся.

  • удакладняецца парадак накіравання спагнання на заробак:

усталёўваецца неабходнасць накіравання копіі прадпісання аб звароце спагнання на заработную плату не толькі спагнанніку, але і даўжніку;

пры прад'яўленні наймальніку выканаўчага дакумента, выдадзенага па выніках разгляду заявы аб індэксацыі сумы альбо пастановы суда, органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, аб змяненні памеру адміністрацыйнага спагнання наймальнік змяняе суму спагнання па першапачатковаму выканаўчаму дакументу з захаваннем чаргі задавальнення патрабаванняў такога выканаўчага дакумента;

памер утрыманняў з заробку даўжнiка можа быць зменены судовым выканаўцам па хадайніцтве боку выканаўчага вядзення цi па ўласнай ініцыятыве. Судовы выканаўца выносіць прадпісанне аб змяненні памеру ўтрыманняў з заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў, якое накіроўваецца наймальніку і бакам выканаўчага вядзення;

пры паступленні да наймальніка некалькіх выканаўчых дакументаў розных чэргаў задавальнення патрабаванняў спагнаннікаў ўтрымання праводзяцца па выканаўчым дакументам больш ранняй чаргі ў памеры, паказаным у прадпісанні судовага выканаўцы. Утрыманні па выканаўчаму дакументу, наступнаму па чарзе, праводзяцца пасля поўнага пагашэння запазычанасці па выканаўчым дакументам папярэдняй чаргі.

Выключэнне: калі ўтрыманні наймальнікам праводзяцца ў адпаведнасці з загадам судовага выканаўцы па выканаўчым дакументам аб спагнанні перыядычных плацяжоў, памер якіх усталяваны судовай пастановай, наймальнікам праводзяцца ўтрыманні на падставе такога прадпісання ў вызначаным у ім памеры. Калі памер утрыманняў ў такім выпадку не дасягае гранічнага памеру, наймальнікам ажыццяўляюцца ўтрыманні па выканаўчым дакументам наступнай чаргі.

  • у частцы рэалізацыі маёмасці дэталізуецца эканамічная немэтазгоднасць рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца пад мытным кантролем:

усталёўваецца тэрмін прыёму ўсіх дакументаў для ўдзелу ў таргах, новыя электронныя таргі (калі электронныя таргі не праведзены ў сувязі з тэхнічным збоем) прызначаюцца ў агульным парадку. Такім чынам, у новых таргах могуць прыняць удзел не толькі асобы, якія падалі заяўкі на ўдзел у электронных таргах, якія не праведзены, але і новыя жадаючыя.

  • змяняецца парадак разліку аліментаў для непрацуючых грамадзян:

базай для разліку запазычанасці па аліментам будзе выступаць бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва;

выключана прывязка да разліку запазычанасці па аліментах да сярэдняга заробку па папярэднім месцы працы (на працягу 3 месяцаў пасля звальнення).

Для даўжнiка ў перыяд яго знаходжання на тэрміновай вайсковай службе, праходжання ім альтэрнатыўнай службы, калі памер аліментаў не вызначаны іншымі дакументамі, аліменты разлічваюцца з фактычна атрыманага даходу.

Замацоўваецца абавязак напраўлення разліку запазычанасці па аліментам бакам выканаўчага вядзення не пазней за дзень, якi iдзе за днём складання такога разліку.

Устанаўліваецца таксама, што калі ў працэсе выканання выканаўчых дакументаў аб парадку адносін з дзіцем, аб удзеле ў выхаванні дзіцяці будзе ўстаноўлена, што калі даўжнiк на працягу не менш за два месяцы запар не перашкаджае спагнанніку адносінам з дзіцём, удзелу ў выхаванні дзіцяці, выканаўчы дакумент вяртаецца спагнанніку.

уверх