Гашэнне паштовай маркі да 100-годдзя органаў юстыцыі Беларусі адбылося ў Міністэрстве юстыцыі

У Міністэрстве юстыцыі 6 лютага 2019 года прайшла цырымонія гашэння паштовай маркі «100 гадоў органам юстыцыі Беларусі" пры ўдзеле Міністра юстыцыі А.Л.Сліжэўскага і Міністра сувязі і інфарматызацыі К.К. Шульгана.

Паштовы праект, які складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага памятнага штэмпеля, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» у цесным узаемадзеянні з Міністэрствам юстыцыі.

Тыраж маркі склаў 48 тысяч асобнікаў. Марка будзе даступная ў паштовых аддзяленнях  з 6.02.2019.

уверх