Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у штогадовым турзлёце

Выдатна и за здаровы лад жыцця. Менавіта так супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі правялі мінулыя выхадныя.

Спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія конкурсы і, вядома ж, душэўны адпачынак у кампаніі калег.

Маштабны турыстычны злёт сабраў на беразе Нёмана на Стаўбцоўшчыне каля 500 чалавек з 16 каманд органаў дзяржаўнага кіравання.

Каманда Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была годна прадстаўлена ў рамках спартыўна-турыстычнага злёту ХХ спартакіяды работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і заняла 5 месца ў выніковым заліку.

Лепшымі аказаліся выступленні ў спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага і веласіпеднага турызму, паспяхова каманда прадставіла сябе на этапе спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ўзначаліў каманду ў эстафеце воднага турызму.

Атмасфера пазітыўных эмоцый і спартыўнага духу аб'яднала ўсіх удзельнікаў турзлёту. Творчыя прадстаўленні каманд, турыстычныя песні, палаткі і шатры, свежае паветра, маляўнічая прырода, –  усё гэта скарбніца ўспамінаў на цэлы год.

уверх