Беларускі натарыят прынялі ў Міжнародны саюз натарыята

У рамках 29-га Міжнароднага кангрэса натарыусаў, які праходзіць
28-30 лістапада 2019 г. у г. Джакарце (Рэспубліка Інданезія), адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця натарыяту Беларусі ў члены Міжнароднага саюза натарыяту.

Міжнародны саюз натарыяту – міжнародная няўрадавая арганізацыя, створаная ў 1948 годзе з мэтай садзейнічання, каардынацыі і развіцця натарыяльнай дзейнасці ва ўсім свеце.

У Кангрэсе прынялі ўдзел каля 1500 удзельнікаў з усяго свету – натарыусы, юрысты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый. З беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве прынялі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў і старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка.

Выступаючы перад удзельнікамі Кангрэса, намеснік Міністра М.М.Старавойтаў адзначыў, што для Міністэрства юстыцыі забеспячэнне эфектыўнай работы інстытута натарыяту з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці, а таксама выказаў надзею, што дадзеная падзея, значная для беларускага натарыяту, прыдасць новы імпульс для далейшага развіцця і ўдасканальвання гэтага інстытута.

уверх