Беларуская федэрацыя камп’ютэрнага спорту зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя камп’ютэрнага спорту».

Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах аб’яднання намаганняў членаў дадзенага грамадскага аб’яднання для надання камп’ютэрнаму спорту масавага характару, яго прызнання на дзяржаўным узроўні і далейшага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь; правядзення спаборніцтваў па камп’ютэрным спорце рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню; развіцця спартыўных сувязяў і кантактаў з аналагічнымі спартыўнымі арганізацыямі і спартсменамі іншых краін.

уверх