Беларускія эксперты вывучылі досвед Італьянскай Рэспублікі ў сферы медыяцыі
12 і 13 лістапада 2018 года беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра юстыцыі М.М.Старавойтавым наведала Італьянскую Рэспубліку з мэтай комплекснага вывучэння італьянскага вопыту выкарыстання медыяцыі.
Візіт да італьянскіх калег праходзіў у рамках супрацоўніцтва з Саветам Еўропы.
Вопыт функцыянавання інстытута медыяцыі ў Італіі вывучаўся на прыкладзе працы вядучага цэнтра медыяцыі. Беларускія эксперты наведалі Эканамічны Суд г.Рыма, дзе была прадстаўлена практыка судзейскага корпуса па ўжыванні медыяцыі. У калегіі адвакатаў г.Рыма удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ролю адвакатаў у вырашэнні спрэчак праз медыяцыю.
Парадак рэгістрацыі цэнтраў медыяцыі, вядзення іх рэестраў, а таксама магчымасці сістэм электроннага ўліку дзейнасці цэнтраў медыяцыі і медыятараў былі прадстаўлены ў Міністэрстве юстыцыі Італьянскай Рэспублікі.
У ходзе асобнай сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі Італіі нароўні з абмеркаваннем заканадаўства ў галіне медыяцыі ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб развіцці беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі. З улікам сяброўскіх адносінаў паміж прадстаўляемымі дзяржавамі, беларускі і італьянскі бакі дамовіліся абмеркаваць пытанне аб заключэнні міжведамаснага міжнароднага дагавора аб супрацоўніцтве.
Атрыманая інфармацыя і ўсталяваныя прафесійныя сувязі дазволяць выкарыстаць прагрэсіўны італьянскі вопыт у працэсе ўдасканальнення заканадаўства ў сферы медыяцыі.
