Узнагароды знайшлі сваіх герояў: уручаны прызы і дыпломы пераможцам конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча
Падведзены вынікі конкурсу творчых матэрыялаў, якія асвятляюць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права, ўзнагароджаны ўсе дыпламанты і прызёры.
Урачыстую цырымонію ўзнагароджання для ўдзельнікаў конкурсу па аб'ектыўных прычынах у гэтым годзе Міністэрства юстыцыі не праводзіла, але гэта не перашкодзіла павіншаваць асабіста кожнага прызёра і дыпламанта конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча, усе аўтарскія калектывы і творчыя саюзы, якія ў напружанай барацьбе і ў сур'ёзнай канкурэнцыі сталі лепшымі з лепшых.
Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі разам са здымачнай групай наведалі кожнага пераможцу, сустрэліся з калектывамі, перадалі прызы, падарункі, словы віншавання ад Міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, усёй конкурснай камісіі і запісалі невялікае відэа.
Пра тое, як гэта было, глядзіце ў нашым відэа.
У невялікім роліку вы даведаецеся пра гісторыю развіцця конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча, убачыце асабістае віншаванне Міністра юстыцыі і пазнаёміцеся з кожным прызёрам і дыпламантам 2020 года.
Няхай ўзнагароды і памятныя прызы стануць для нашых пераможцаў яшчэ большым стымулам для далейшай плённай працы на карысць прававой асветы нашых грамадзян.
Дадзены конкурс праводзіўся Міністэрствам юстыцыі ўжо ў трынаццаты раз і з'яўляецца адлюстраваннем прафесійнай дзейнасці юрыстаў, раскрывае шматгранны вопыт па абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, гісторыю развіцця права Беларусі, а таксама іншыя аспекты ў сферы нарматворчасці і правапрымянення.
Запрашаем усіх юрыстаў, журналістаў, медыятараў, студэнтаў і выкладчыкаў прыняць удзел у XIV конкурсе прыз імя У.Д.Спасовіча, які абавязкова пройдзе ў наступным годзе.