Аб узнагароджанні лепшых рэгістратараў
20 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь» і конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь».
Лепшым рэгіструючым органам па выніках 2018 г., Пружанскаму райвыканкаму і Гомельскаму аблвыканкаму, намеснiкам Міністра юстыцыі Тушынскім І.Г. былі ўручаны дыпломы.
Пераможцам конкурсу на званне «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь» уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі:
-
Холапавай Вользе Юр'еўне - загадчыку сектара па рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтву ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Ваўкавыскага райвыканкама;
-
Асадчык Валянціне Анатольеўне - намесніку начальніка аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
Акрамя працэдуры ўзнагароджання перадавікоў рэгістрацыйнай справы, з прадстаўнікамі рэгіструючых органаў адбылося абмеркаванне пытанняў, якія плануюцца да замацавання ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання.
