На пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі падведзены вынікі работы і вызначаны задачы сістэмы органаў прымусовага выканання

31 студзеня 2020 года адбылося паседжанне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках дзейнасці органаў прымусовага выканання ў 2019 годзе і задачам на 2020 год.

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Забара А.А., намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Стук А.К., начальнік галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Цішчанка Ж.В., прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З аналізам дзейнасці органаў прымусовага выканання выступіў намеснік Міністра юстыцыі Андрэй Аўдзееў.

На працягу 2019 года органамі прымусовага выканання распачата 2,33 млн выканаўчых вядзенняў.

Сярэднямесячная нагрузка на аднаго судовага выканаўцу склала 207 выканаўчых вядзенняў, што на 8,0% ніжэй за паказчык 2018 года.

Агульная колькасць выканаўчых дакументаў, выкананых у поўным аб'ёме, з улікам накіраваных па месцы атрымання даўжнікамі даходаў, склала 81,6% ад усіх закончаных выканаўчых вядзенняў (2018 год – 81,3%).

У 2019 годзе судовымі выканаўцамі ў сувязі з адсутнасцю ў даўжнiка грашовых сродкаў і (або) iншай маёмасцi, на якую можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах, скончана 328 613 выканаўчых вядзенняў або 13,3% ад усіх закончаных.

Усяго па выканаўчым вядзенням, якія знаходзіліся на выкананні, судовымі выканаўцамі ў 2019 годзе спагнана 1,44 млрд руб., што на 29,7% больш, чым у 2018 годзе (1,11 млрд руб.).

У даход дзяржавы спагнана 95 млн руб. або на 8,1% больш, чым у 2018 годзе (88 млн руб).

Рэшта выканаўчых вядзенняў у зраўнанні з пачаткам году паменшылася з 1,24 млн да 1,11 млн (на 129 тысяч вядзенняў або на 10,4%).

Напрыканцы пасяджэння Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ўзнагародзіў пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў:

«Лепшы судовы выканаўца» – загадчык сектара аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна г. Мiнска ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мiнскага гарвыканкама Клыга Людмiла Паўлаўна;

         «Лепшы аддзел прымусовага выканання» – аддзел прымусовага выканання Кармянскага раёна ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама;

          «Лепшае ўпраўленне прымусовага выканання» – упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Па выніках праведзенага на пасяджэнні абмеркавання прынята пастанова калегіі Міністэрства юстыцыі, у якім вызначаны асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці ў выканаўчым вядзенні на 2020 год.

уверх