На паседжанні калегіі Міністэрства юстыцыі падведзены вынікі дзейнасці сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе і вызначаны задачы на 2019 г

1 лютага 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе і вызначаны задачы на 2019 г.

На пасяджэнні калегіі разгледжаны вынікі працы судовых выканаўцаў па выкананню судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў за 2018 год, а таксама ў цэлым за пяць гадоў, якія прайшлі з моманту стварэння Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 530 “Аб некаторых пытаннях удасканалення арганізацыі выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў”адзінай сістэмы органаў прымусовага выканання.

У сваім ўступным слове Міністр юстыцыі адзначыў, што створаная сістэма забяспечвае больш эфектыўнае выкананне выканаўчых дакументаў, чым гэта было раней.

Так, у параўнанні з 2013 годам значна вырасла доля выкананых у поўным аб'ёме выканаўчых дакументаў ад агульнай колькасці скончаных выканаўчых вядзенняў – з 54% да 81,3% (з улікам накіраваных па месцы атрымання даўжніком даходу), скарацілася колькасць дакументаў, звернутых спагнаннікам у сувязі з адсутнасцю маёмасці, на якую можа быць звернута спагнанне, – з 23% да 12,8%, амаль у чатыры разы павялічылася сума спагнаных судовымі выканаўцамі грашовых сродкаў, у тры разы вырасла сума, спагнаная ў даход дзяржавы.

Адначасова Міністр звярнуў увагу на наяўнасць у рабоце органаў прымусовага выканання праблем, якія патрабуюць вырашэння.

Аналіз негатыўных і праблемных момантаў, якію маюць месца ў дзейнасці органаў прымусовага выканання, іх прычын і шляхоў пераадолення быў дадзены ў дакладзе намесніка Міністра Аўдзеева А.Д.

Па выніках праведзенага на пасяджэнні абмеркавання прынята пастанова калегіі Міністэрства юстыцыі, у якой вызначаны асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці на 2019 г.: павышэнне эфектыўнасці выканання, у тым ліку за кошт узмацнення кадравага патэнцыялу, карэкціроўкі заканадаўства і развіцця інфармацыйных тэхналогій у выканаўчым вядзенні, скарачэнне рэшткаў выканаўчых дакументаў, патрабаванні якіх не выкананыя, і тэрмінаў выканання, павышэнне рэальнасці выканання патрабаванняў выканаўчых дакументаў, удасканаленне работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

уверх