На пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі падведзены вынікі працы сістэмы органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе і вызначаны задачы на 2019 год

25 студзеня 2019 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы сістэмы органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе і задачах на 2019 год.

У пасяджэнні прынялі ўдзел Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Турчын А.Г., Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В., начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мацельскі А.Ф., а таксама Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Каваленка Я.І., першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Падразёнак Г.П., Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц В.І., Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У., начальнікі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Значная ўвага на пасяджэнні калегіі была нададзена пытанням нарматворчай дзейнасці. У сваім ўступным слове Міністр юстыцыі адзначыў, што Міністэрства юстыцыі іграе важную ролю ў фарміраванні ўсяго масіва беларускага заканадаўства і каардынацыі нарматворчай дзейнасці ва Урадзе.

 «Велізарная праца праведзена Міністэрствам юстыцыі ў мінулым годзе ў сувязі з прыняццем новага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах». Рэалізацыя названага Закона, а таксама падзаконных актаў будзе садзейнічаць удасканаленню існуючых формаў і механізмаў у нарматворчасці і повышенію якасці нарматворчай дзейнасці», - адзначыў Міністр юстыцыі.

На Міністэрства юстыцыі ў 2018 годзе была ўскладзена дзяржаўная функцыя па агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Адпаведны Указ Кіраўніка дзяржавы быў прыняты 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно». У развіццё норм Указа Міністэрствам юстыцыі былі падрыхтаваны праекты пастаноў Савета Міністраў, неабходныя для рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб службе «адно акно», і прыняты Урадам.

Міністэрствам юстыцыі таксама выпрацаваны прапановы па далейшым удасканаленні работы службаў «адно акно» і матэрыяльнаму стымуляванню работнікаў гэтых службаў.

Таксама на пасяджэнні калегіі былі разгледжаны пытанні адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці, развіцця інстытута медыяцыі, дзейнасці натарыята, загсаў, рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, некамерцыйных арганізацый, а таксама асноўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі. Абмеркаваны вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама дзейнасць па прававой асвеце насельніцтва.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова калегіі Міністэрства юстыцыі, у якой вызначаны першарадныя задачы і далейшыя мерапрыемствы па ўдасканаленні дзейнасці органаў сістэмы Міністэрства юстыцыі.

уверх