Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб 'яўляе аб правядзенні конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовiча
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пачынае прымаць заяўкі для ўдзелу ў конкурсе на прыз імя У.Д.Спасовіча. Заяўку неабходна прадстаўляць па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, тэрмін прадстаўлення – да 15 лютага 2019 года.
Удзельнічаць у конкурсе могуць: юрысты, журналісты, медыятары, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў галіне права, як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву, сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія даводзяць інфармацыю прававога характару да ведама грамадзян.
Конкурс праводзіцца па 11 намінацыях: «суд», «пракуратура», «следства», «выканаўчая справа», «адвакатура», «натарыят», «навука і права», «гаспадарка і права», «медыяцыя», «права і журналістыка», «студэнцкая навука».
Работы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
-
асвятляць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права, прафесійную дзейнасць юрыстаў, іх станоўчы вопыт па абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, нестандартныя рашэнні прававых сітуацый, гісторыю развіцця права Беларусі, іншыя аспекты ў сферы праватворчасці і правапрымянення;
-
адна і тая ж работа не можа быць прадстаўлена ў розных намінацыях;
-
матэрыялы, прадстаўленыя на замежных мовах, павінны быць пераведзены на рускую або беларускую мову, мець субтытры або сінхронны пераклад;
-
адпавядаць зместам намінацыі, прызначанай у заяўцы;
-
матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць абнародаваны шляхам апублікавання або асвятлення ў радыёэфіры або на тэлебачанні ці іншым спосабам на працягу 2018 года.
Прымаюцца работы ў выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных праграм, радыёпраграм, навінавых блокаў, рэкламных ролікаў.
Работы неабходна прадставіць на папяровым або электронным носьбітах.
Конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.
Конкурсная камісія да 15 красавіка 2019 года вызначыць пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі і іх імёны апублікуе на афіцыйным Iнтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, якая праводзіцца Міністэрствам юстыцыі ў пятнаццаты раз, адбудзецца ў г. Мінску ў маі 2018 года.
Лепшым у адпаведнай намінацыі будзе ўручаны прыз конкурсу - статуэтка. Па рашэнні камісіі ўдзельнікі могуць быць таксама ўзнагароджаны дыпломамі.