Адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі

19 снежня 2019 года адбылася сустрэча Міністра юстыцыi Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Рэспубліцы Беларусь ХірокіТакунагай.

Міністр юстыцыі павіншаваў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла з нядаўнім прызначэннем на пасаду і пажадаў поспехаў у працы па развіцці адносін паміж Беларуссю і Японіяй.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя магчымыя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Японіі ў прававой сферы, у прыватнасці, праз заключэнне дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, па крымінальных справах і аб выдачы, а таксама аб міжведамасным супрацоўніцтве.

Спадар Токунага праінфармаваў Міністра юстыцыі аб правядзенні з 20 па 27 красавіка 2020 года ў г. Кіёта (Японія) Чатырнаццатага Кангрэса ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі і перадаў яму запрашэнне ад Міністра юстыцыі Японіі прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

уверх