Аб парадку падліку з 1 студзеня 2019 г. стажу работы па юрыдычнай спецыяльнасці для мэт допуску да ажыццяўлення адвакацкай і натарыяльнай дзейнасці

З 1 студзеня 2019 г. уступаюць у сілу пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2018 г. № 219 «Аб парадку падліку стажу работы па спецыяльнасці суіскальнікаў спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці» і № 221 «Аб асаблівасцях падліку стажу работы па юрыдычнай спецыяльнасці для мэт допуску да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці».

Пастановы распрацаваны з улікам практыкі прымянення, а таксама прапаноў калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты.

У адпаведнасці з пастановамі праца, служба, дзейнасць, навучанне будуць  залічвацца ў стаж работы па юрыдычнай спецыяльнасці, калі яны мелі месца пасля атрымання вышэйшай юрыдычнай адукацыі па спецыяльнасцях «Міжнароднае права», «Правазнаўства»,  «Эканамічнае права», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Юрыспрудэнцыя», у перыяд навучання з трэцяга курса ва ўстанове вышэйшай адукацыі па названых спецыяльнасцях, або пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Усе названыя перыяды працы, службы, дзейнасці, навучання будуць падсумоўвацца без уліку перапынкаў.

У спрэчных пытаннях рашэнне аб аднясенні стажу работы да стажу работы па юрыдычнай спецыяльнасці прымаюцца Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях натарыяльнай дзейнасці.

уверх