Аб мерапрыемстве, прысвечанам 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва

14 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве юстыцыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, у якім прынялі ўдзел работнікі цэнтральнага апарату міністэрства, Дэпартамента па архівах і справаводству, РУП «БелЮрЗабеспячэнне», а таксама студэнты ВНУ, якія праходзяць у цяперашні час практыку ў міністэрстве.

З дакладам па тэме: «Архіўныя дакументы па гісторыі прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года» выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Вялікі Анатоль Фёдаравіч.

Аб ролі Міністэрства юстыцыі ў забеспячэнні канстытуцыйнай законнасці праінфармавалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік ўпраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рогава Святлана Феліксаўна і вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Ялец Вікторыя Міхайлаўна.

уверх