Аб правядзенні канферэнцыі «Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на аб’яднанне»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Установай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІПСА» 28 мая 2019 г. праведзена канферэнцыя «Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на аб’яднанне».

Дадзеная канферэнцыя прысвечана 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які падкрэсліў, што заканадаўства нашай рэспублікі ў поўнай меры забяспечвае належную рэалізацыю замацаванага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права – права на свабоду аб'яднанняў.

У канферэнцыі прынялі ўдзел і выступілі прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і іншых грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй у Беларусі права грамадзян на аб’яднанне, роляй грамадскіх арганізацый у сучасных рэаліях, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца развіцця грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Таксама былі абмеркаваны праблемныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў.

уверх