Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў
У сувязі з выданнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2020 г. № 172 «О продлении срока действия документов», а таксама прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2020 г. № 299 «О документах, срок действия которых продлевается» выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 г., будуць сапраўдныя яшчэ 3 месяцы.
Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны Указам № 172, вызначаны пастановай № 299.
Сярод такіх дакументаў, у прыватнасці, наступныя:
-
даведка аб знаходжанні на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;
-
даведка аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і;
-
даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;
-
копія асабовага рахунку;
-
рашэнне аб назначэнні дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;
-
заключэнне УКК, МРЭК;
-
даведка аб стане здароўя;
-
дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома;
-
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
-
від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
-
дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
-
дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну;
-
вадзіцельскае пасведчанне;
-
дакумент аб дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку;
-
дазвол на набыццё грамадзянскай зброі;
-
допуск да здачы практычнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам.
Таксама прадоўжаны тэрмін дзеяння асобных дакументаў у сферы аховы аб’ектаў прамысловай уласнасці, заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнічаму, архітэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, набыццё і захоўванне зброі, сертыфікаты прадукцыі (тавараў, паслуг), шэраг іншай дазвольнай дакументацыі, у тым ліку на ўвоз і вываз пэўных тавараў.
З Указа № 172 вынікае, што ў грамадзян і юрыдычных асоб адсутнічае абавязак звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 г. Уладальнікі маюць права карыстацца наяўнымі ў іх дакументамі яшчэ на працягу трох месяцаў. Так, да прыкладу, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся 15 мая 2020 г., то ён будзе сапраўдны яшчэ да 15 жніўня 2020 г.
Важна адзначыць, што ў сілу пастановы № 299 аўтаматычнае падаўжэнне тэрміну дзеяння дакументаў і рашэнняў не перашкаджае грамадзянам і прадстаўнікам юрыдычных асоб звярнуцца ў упаўнаважаны орган. У такім выпадку ўпаўнаважаны орган абавязаны разгледзець заяву ў звычайным парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам, і выдаць адпаведны дакумент.
У далейшым у парадку, устаноўленым заканадаўствам, заяўнікі пры неабходнасці павінны звяртацца загадзя ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў, тэрмін дзеяння па якіх падоўжаны.
