Аб змяненні парадку накіроўвання нарматыўных прававых актаў на абавязковую юрыдычную экспертызу

У сувязі з выданнем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2019 г. № 265 “Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці” Міністэрства юстыцыі паведамляе, што з 1 жніўня 2019 года накіроўванне Міністэрствам юстыцыі і галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь нарматыўных прававых актаў у выглядзе электронных дакументаў, а таксама электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце, што падлягаюць абавязковай юрыдычнай экспертызе, якая праводзіцца Міністэрствам юстыцыі і галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, будзе ажыццяўляцца выключна з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).

Магчымасць выкарыстання сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў (СМДА) або іншых сістэм і сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы электронных дакументаў, пры накіроўванні нарматыўных прававых актаў для ўключэння ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з 1 жніўня 2019 года выключаецца.

Улічваючы тэрміны правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, устаноўленыя заканадаўствам, і перыяд часу, які застаўся да ўкаранення безальтэрнатыўнага выкарыстання АІС НРПА, для забеспячэння бесперабойнага накіравання нарматыўных прававых актаў у НЦПІ Міністэрства юстыцыі рэкамендуе прадстаўляць нарматыўныя прававыя акты для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праз АІС НРПА.

уверх