Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За два месяцы 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 8044 суб'екта гаспадарання: 2052 юрыдычныя асобы і 5992 індывідуальных прадпрымальніка, у тым ліку:
-
у Брэсцкай вобласці - 156 юрыдычных асоб і 736 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці - 166 юрыдычных асоб і 591 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Гомельскай вобласці - 141 юрыдычная асоба і 709 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці - 98 юрыдычных асоб і 571 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Мінскай вобласці - 339 юрыдычных асоб і 1013 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці - 135 юрыдычных асоб і 610 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску - 985 юрыдычных асоб і 1762 індывідуальных прадпрымальніка;
- Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, (Мінскага гарвыканкама) (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд былі зарэгістраваны 32 юрыдычныя асобы.