Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Свет дэгу»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 лютага 2018 г. зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Свет дэгу*».
Дадзенае грамадскае аб’яднанне мае міжнародны статус, дзейнасць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
Мэтай дзейнасці Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Свет дэгу» з’яўляецца развіццё і папулярызацыя дэгусаводства.
* Дэгу (лац. Octodon degus) – від дробных паўднёваамерыканскіх грызуноў. Дэгу, падобны адначасова на вавёрку і пацука, жыве ў Паўднёвай Амерыцы.