Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Абмен медыя»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 лютага 2018 г. зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Абмен медыя».
Дадзенае грамадскае аб’яднанне мае міжнародны статус, дзейнасць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
Мэтай дзейнасці Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Абмен медыя» з’яўляецца стварэнне ўмоў для абмену, праслухоўвання, прагляду і іншых формаў выкарыстання яго членамі аўдыёвізуальных твораў (кіна-, тэле-, відэафільмы, дыяфільмы і другія).