Адбылося пасяджэнне Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

25 сакавіка 2019 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага адбылося пасяджэнне Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Камісіі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся вынікі працы Камісіі за 2018 год і перспектывы далейшай дзейнасці. На пасяджэнні быў ухвалены для накіравання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Даклад аб стане і тэндэнцыях рэалізацыі міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне міжнароднага гуманітарнага права ў 2018 годзе. Членамі Камісіі таксама быў зацверджаны План работы Камісіі на 2019 г., які ўключае ў сябе шырокі пералік мерапрыемстваў у сферы імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў Рэспубліцы Беларусь і развіцця супрацоўніцтва з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа.

У якасці аднаго з пунктаў Плана замацавана правядзенне сёмага Рэгіянальнага семінара па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў Рэспубліцы Беларусь, дамоўленасць аб сумеснай арганізацыі якога была дасягнута Міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім і Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове Магнэ Бартам ў лютым бягучага года ў ходзе двухбаковай сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі.

уверх