Спорт аб'ядноўвае: на Магілёўшчыне прайшла VIII летняя адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі
У турыстычным комплексе «Мікалаеўскія пруды» (Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) адбылася VIII летняя адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. У спартакіядзе прынялі ўдзел 9 каманд супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне».
У праграму былі ўключаны шэсць відаў спорту, а таксама жартоўныя спартыўныя спаборніцтвы і творчы конкурс на лепшае прадстаўленне каманды і гульня «Юрыдычны кракадзіл». Спорт, упартая барацьба, імкненне да перамогі, магутная падтрымка балельшчыкаў, насычаная культурная праграма, – усім гэтым былі напоўнены тры дні спартакіяды.
У скарбонцы дасягненняў каманды Міністэрства юстыцыі: стральба (1 месца), більярд (2 месца), картынг (2 месца), валейбол (4 месца), «Юрыдычны кракадзіл» (3 месца).
У агульным заліку ўсіх спартыўных спаборніцтваў па выніках VIII летняй спартакіяды каманда Міністэрства юстыцыі заняла 2 месца, другое – каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельская аблвыканкама, першае месца – каманда РУП «БелЮрЗабеспячэнне»..
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.
