Адбылася VI зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

На базе аднаго з спартыўна-аздараўленчых комплексаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылася VI юбілейная зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства юстыцыі.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 9 каманд: супрацоўнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне».

Насычаная праграма, спартыўныя спаборніцтвы, упартая барацьба, імкненне да перамогі, магутная падтрымка балельшчыкаў, а таксама творчы конкурс «Фотапаляванне», прысвечаны Году народнага адзінства, – усім гэтым былі напоўнены тры дні спартакіяды.        

У скарбонцы дасягненняў каманды Міністэрства юстыцыі: лыжная эстафета (1 месца), більярд (1 месца), бадмінтон (2 месца), настольны тэніс (мужчны – 2 месца).

У агульным заліку ўсіх спартыўных спаборніцтваў па выніках VI зімовай спартакіяды каманда Міністэрства юстыцыі заняла трэцяе месца, другое – каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама, першае месца – каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.

уверх