Дзмiтрый Касцюкевіч навучэнцам у праекце ШАГ: Шануйце магчымасць мірна жыць, вучыцца і працаваць на сваёй Радзіме
Намеснік Міністра юстыцыі Касцюкевіч Дзмітрый Алегавіч у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" (ШАГ) 23 сакавіка 2023 г. правёў сустрэчу з навучэнцамі 10-11 класаў (прававой накіраванасці) ДУА "Сярэдняя школа №116 г. Мінска".
Згодна з тэмай занятку “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага» да навучэнцаў была даведзена актуальная інфармацыя аб ключавых напрамках развіцця айчыннага будаўніча-прамысловага комплексу, аб удасканаленні падыходаў у жыллёвым будаўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь і аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У рамках сустрэчы Дзмітрый Алегавіч таксама расказаў аб структуры і ключавых функцыях Міністэрства юстыцыі (у тым ліку аб дзейнасці органаў прымусовага выканання), закрануў пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і комплекснай работы па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, давёў да школьнікаў актуальныя звесткі аб ходзе расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
«Год міру і стварэння, які аб'яўлены ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта, закліканы, у тым ліку, нагадаць усім нам аб неабходнасці берагчы мірнае неба над Беларуссю, шанаваць магчымасць мірна жыць, вучыцца, працаваць, рэалізоўвацца ў сваёй дзяржаве, на сваёй Радзіме. », - Адзначыў намеснік Міністра юстыцыі.
Дзмітрый Алегавіч таксама адказаў на пытанні навучэнцаў, якія датычыліся прафесійных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да работнікаў Міністэрства юстыцыі, магчымых перспектыў працаўладкавання ў органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі.
Кіраўніцтва школы і ўдзельнікі занятку выказалі словы падзякі Дзмітрыю Алегавічу, адзначыўшы высокую інфармацыйную і практычную каштоўнасць мерапрыемства. Асабліва падкрэслілі актуальнасць такіх сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі для прафесійнай арыентацыі навучэнцаў профільных класаў прававой накіраванасці.
