Радасць са слязамі на вачах! Беларусь памятае. Памятае кожнага.

5 траўня ў межах рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” прадстаўнікі актываў канструктыўных грамадскіх фармаванняў Міністэрства юстыцыі – першасных арганізацый “Беларускага саюза жанчын”, “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” і першаснай прафсаюзнай арганізацыі – усклалі кветкі да архітэктурна-скульптурнага знака “Беларусь Партызанская” і мемарыяла “Памяць.

"Для беларускага народа, які страціў у гады Вялікай Айчыннай вайны вайны кожнага трэцяга суайчынніка, Дзень Перамогі - гэта па-сапраўднаму радасны дзень, напоўнены пачуццём вялікай падзякі да людзей, якія абаранілі нашу зямлю, падарылі нам права на жыццё і мірнае неба над галавой", - адзначыла Першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава, якая ўзначаліла адну з дэлегацый.

«9 траўня - гэта дзень Памяці, дзень пакланення перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх, хто перамог у той страшнай вайне. У Беларусі, як нідзе, разумеюць усенародны маштаб барацьбы супраць нацызму - не выпадкова менавіта наша краіна заслужыла ганаровае імя "рэспубліка-партызанка"!» - падзялілася сваім стаўленнем да свята кансультант аддзела абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння Аксана Сенічава.

«На жаль, час няўмольны - сыходзяць з жыцця ўдзельнікі, сведкі і відавочцы падзей. Але мы не маем права забываць пра тыя трагічныя і гераічныя падзеі васьмідзесяцігадовай даўніны. Толькі з гэтымі ведамі можна навучыцца берагчы мір і згоду, шанаваць жыццё кожнага чалавека. Гэта наш абавязак, гэта фундаментальныя прынцыпы, закладзеныя ў аснову светапогляду беларусаў», - падкрэсліў у сваім выступе начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння Міхаіл Скамарошчанка.

уверх