Яны служаць увекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн. 52-гі асобны пошукавы батальён

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа для работнікаў Міністэрства юстыцыі былі арганізаваны тэматычныя заняткі з удзелам прадстаўніка ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл Міністэрства абароны Аляксандра Лугіна.

Аляксандр Лугін падрабязна расказаў аб комплекснай навукова-даследчай, інфармацыйна-асветніцкай і практычнай рабоце, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь па ўвекавечанні памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - байцоў Чырвонай арміі, партызан, мірных грамадзян, якія загінулі ад рук акупантаў.

Прадстаўнік Мінабароны падкрэсліў, што Беларусь стала першай краінай на постсавецкай прасторы, дзе ў гэтых мэтах у сакавіку 1995 года было створана спецыяльнае падраздзяленне - 52-і асобны пошукавы батальён. Адзначыў, што ўжо з красавіка гэтага года байцамі батальёна ў ходзе пошукавых работ былі знойдзены астанкі больш як 444 байцоў Чырвонай арміі, 2 удзельнікі Супраціўлення, 32 ахвяр нацысцкага генацыду. У гэтым годзе для абследавання запланавана яшчэ 96 аб'ектаў у 32 раёнах рэспублікі.

«Літаральна ў гэтыя дні батальёнам пад Астрашыцкім мястэчкам былі выяўленыя астанкі пяці чырвонаармейцаў, 82 гады таму - у канцы чэрвеня 1941 года - якія сталі на шляху нямецкіх танкаў, якія рваліся да сталіцы Беларусі гораду Менску. Верагодна, гэта байцы 100-й стралковай дывізіі. Нам на дадзены момант атрымалася ўсталяваць імя аднаго з іх - Кісялёў Мікалай Іванавіч, 1921 года нараджэння» - падзяліўся актуальнай інфармацыяй з удзельнікамі мерапрыемства пошукавік.

У завяршэнне мерапрыемства Аляксандр Лугін прадэманстраваў відэаролік аб практычных аспектах і напрамках работы, якая праводзіцца 52-ым батальёнам.

У фармаце жывога дыялогу работнікі нашага ведамства змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія, у тым ліку, датычыліся ўстанаўлення лёсаў сваякоў, якія прапалі без вестак у гады вайны, а таксама сітуацыі з увекавечаннем памяці загінуўшых савецкіх байцоў у краінах Заходняй Еўропы ў сучасных геапалітычных рэаліях.
уверх