«У школу з Добрым Сэрцам»
Напярэдадні 1 верасня прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" Міністэрства юстыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі "У школу з Добрым Сэрцам" наведалі Дзіцячы дом № 3 горада Мінска.
З прывітальным словам перад дзецьмі выступіла сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Дар'я Богдан. Яна прапанавала хлопцам дапамогу ў падрыхтоўцы да школы, арганізаваўшы невялікую праверку ведаў аб нашай дзяржаве.
Ад імя пяршоўкі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" выхаванцаў дзіцячага дома прывітала Марына Кісель. Яна адзначыла, што прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ўжо не першы раз наведваюць установу, захапляючыся ўтульнай дамашняй атмасферай, створанай рукамі яго работнікаў. Марына Мікалаеўна пажадала рабятам поспехаў у вучобе, моцнага здароўя і рэалізацыі вялікіх жыццёвых планаў.
Займальная віктарына для заўтрашніх вучняў праведзена на тэму дзяржаўнай сімволікі. Сярод каманд «Сонейка» і «Віні-Пух» у доблеснай схватцы перамагло сяброўства.
Пасля святочнай гульні прадстаўнікамі пярвічак Міністэрства юстыцыі перададзены пачастункі да салодкага стала ў групах сацыяльнай установы.
