Хатынь - урок памяці! Хатынь – урок міру!
26 і 28 верасня 2023 г. работнікі Міністэрства юстыцыі пабывалі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”.
З вялікай цікавасцю працаўнікі ведамства пазнаёміліся з абноўленай экспазіцыяй музея. Для гасцей таксама была арганізавана экскурсія па мемарыяльным комплексе, рэканструкцыя якога праходзіла ў ходзе маладзёжнай будоўлі, аб'яўленай Кіраўніком дзяржавы.
У рамках наведвання 28 верасня намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч перадаў захавальніку архіўных фондаў мемарыяльнага комплексу копіі дакументальных біяграфічных матэрыялаў аб Іване Рошчыне - першым дырэктары комплексу. Матэрыялы былі выяўлены ў фондах Нацыянальнага архіва і Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны.
Марына Аляксандраўна падзякавала прадстаўнікам Міністэрства юстыцыі за аказанае садзейнічанне і адзначыла высокую інфармацыйную каштоўнасць перададзеных дакументаў, якія абавязкова будуць выкарыстаны пры правядзенні даследчай, асветніцкай і экспазіцыйнай работы.
Дзмітрый Касцюкевіч ад імя працаўнікоў міністэрства пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, у якой падзякаваў калектыву мемарыяльнага комплексу за вялікі ўклад у абарону гістарычнай праўды і захаванне гістарычнай памяці.
«Хатынская трагедыя стала агульнасусветным сімвалам пакут беларускага народа пад нацысцкай акупацыяй, сведчаннем крывавага тэрору і генацыду, развязанага захопнікамі на нашай зямлі. Ведаць і памятаць аб падзеях тых гадоў - гэта не проста наш абавязак! Гэта значыць супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі і скажэнні нашага мінулага, не дапусціць паўтарэння падобных падзей у будучыні. Беларусь памятае!» - гаварылася ў запісе.
Работнікі Міністэрства юстыцыі ўсклалі кветкі да вечнага агню і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць суайчыннікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Падзякаваўшы экскурсаводу, прадстаўнікі прававога ведамства заўважылі, што «наведвальнікаў нават у будныя дні вельмі шмат, а гэта сведчыць аб тым, што жывая душа народа, бо Хатынь - урок памяці! Хатынь – урок Мiру!»
Экскурсійныя мерапрыемствы былі арганізаваны першаснай прафсаюзнай арганізацыяй міністэрства.