Алег Кот аб фундаментальных каштоўнасцях беларусаў у рамках праекта "ШАГ"

27 красавіка 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага грамадзяніна" ("ШАГ") намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот пабываў у сталічнай Сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава. Для навучэнцаў 10-11 класаў ваенна-патрыятычнай (памежнай) скіраванасці Алег Мікалаевіч правёў занятак на тэму “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць». Казалі аб матэрыяльнай і духоўнай гісторыка-культурнай спадчыне, прафесійным і народным мастацтве, грамадскіх творчых ініцыятывах і аб многім іншым.

У рамках сустрэчы намеснік Міністра таксама расказаў навучэнцам аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, аб рабоце па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва і ключавых прынцыпах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, што рэалізуецца ў Рэспубліцы Беларусь.

- Год міру і стварэння, аб'яўлены ў адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы, закліканы нагадаць, што мірнае неба і мірная праца - гэта абсалютныя, фундаментальныя каштоўнасці для беларусаў. І для іх захавання ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай нестабільнасці неабходна прыкласці ўсе магчымыя намаганні. Сваімі штодзённымі поспехамі ў працы ці ў вучобе, актыўнай грамадскай працай мы ўсе разам ствараннем сучаснасці і будучыні Беларусі, - звярнуўся да навучэнцаў Алег Кот.

Жывой стала размова аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алег Мікалаевіч прывёў актуальную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальнай справы, расказаў аб тым, як дзяржаўныя архіўныя ўстановы садзейнічаюць органам пракуратуры ў правядзенні гэтага расследавання. У дар ад гасцей школьная бібліятэка атрымала экзэмпляр зборніка дакументаў “Хатынская трагедыя”, выдадзенага Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прэзентаванага напярэдадні 80-й гадавіны знішчэння нацыстамі і іх памагатымі вёскі Хатынь.

На заканчэнне мерапрыемства Алег Мікалаевіч адказаў на пытанні школьнікаў, якія, у тым ліку, датычыліся перспектыў працаўладкавання ў органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі, патрабаванняў, што прад'яўляюцца да работнікаў міністэрства і іншае.

Кіраўніцтва школы і навучэнцы выказалі словы падзякі ў адрас намесніка Міністра юстыцыі за праведзены занятак, асабліва падкрэсліўшы практыкаарыентаваную накіраванасць сустрэчы, яе канструктыўны характар і актуальнасць разгледжаных тэм.
уверх