Сяргей Хаменка: Моладзь - гэта сінонім будучыні
«Моладзь - гэта сінонім будучыні! І якой менавіта будзе гэтая будучыня, залежыць ад таго, якім чынам і на якіх каштоўнасцях выхоўваецца моладзь, як выбудоўваецца пераемнасць пакаленняў і перадаецца вопыт, якія магчымасці прадастаўляюцца моладзі для рэалізацыі прафесійных памкненняў і грамадзянскіх ініцыятыў», - заявіў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, адкрываючы сёння пасяджэнне калегіі ведамства.
На парадку дня з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі, адвакатуры і натарыята разгледжаны пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Сяргей Хаменка ў сваім уступным слове адзначыў, што сёння ў Рэспубліцы Беларусь для моладзі створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, працаўладкавання, стварэння сям'і, найбольш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.
«Зроблена шмат, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбен сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы. Каб з упэўненасцю глядзець у будучыню Беларусі, мы абавязаны выключыць любы фармалізм пры рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», - падкрэсліў кіраўнік ведамства.
З асноўным дакладам па гэтым пытанні выступіў начальнік упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Дзмітрый Дрозд. Ён падрабязна спыніўся на працы па ўмацаванні кадравага патэнцыялу органаў юстыцыі за кошт маладых спецыялістаў, павышэнні іх прафесійнага ўзроўню, умацаванні карпаратыўнай культуры, развіцці духоўна-маральнага патэнцыялу моладзі.
Міністр юстыцыі акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў калегіі на арганізацыі настаўніцтва ў адносінах да маладых спецыялістаў, забеспячэнні іх жыллём, рабоце з падшэфнымі класамі, рэспубліканскіх акцыях, турнірах, алімпіядах юрыдычнай накіраванасці сярод моладзі.
Выступаючы ў якасці судакладчыка, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Вольга Лядоўская асвятліла не толькі працу арганізацыямі архіўнай галіны са сваімі маладымі спецыялістамі, але і ўдзел архіваў у патрыятычным выхаванні падлеткаў і моладзі праз азнаямленне з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. У якасці дзейснага інструмента асветніцкай работы Вольга Аляксандраўна прывяла прыклад рэалізацыі рэспубліканскай акцыі "Архівы - школе". Яна адзначыла, што на сённяшні дзень у рамках акцыі праведзена каля паўтары тысячы мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 14 тыс. школьнікаў і студэнтаў.
Аб выніках работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама расказаў Віктар Насачэўскі.
Сваім бачаннем перспектыўных напрамкаў работы з моладдзю падзяліліся запрошаныя госці: першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксандра Ганчарова.
