Адзіны дзень бяспекі правялі ў Міністэрстве юстыцыі
21 верасня па ўсёй краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях ён праводзіцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці правільных паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі, асвяжыць у памяці алгарытмы дзеянняў у экстраных выпадках.
Сёння тэматычныя заняткі з работнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі правёў начальнік Маскоўскага РАНС г. Мінска Андрэй Ганчароў і ратавальнік-фельчар Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "Зубр" МНС Аляксандр Шыбко.
Прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прывялі прыклады найбольш тыповых узгаранняў у жылых памяшканнях і транспартных сродкаў. Расказалі пра сумную статыстыку гібелі людзей, разабралі асноўныя прычыны і найбольш дзейсныя меры па прафілактыцы надзвычайных сітуацый у быце і на вытворчасці. З выкарыстаннем спецыяльнага трэнажора ўсе ахвочыя змаглі адпрацаваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі працаўнікі Міністэрства юстыцыі сумесна з калегамі з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі навучальную эвакуацыю з адміністрацыйнага будынка.
