Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Днём народнага адзінства

Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны органаў юстыцыі!

17 верасня мы адзначаем адно з найважнейшых дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства.

Дзякуючы аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ў 1939 годзе беларускі народ набыў пачуццё нацыянальнага адзінства. Гэта лёсавызначальная падзея дазволіла нашай Айчыне мужна выстаяць пад прыгнётам нямецка-фашысцкай акупацыі, вызваліць родную зямлю, пабудаваць мірную і квітнеючую дзяржаву.

Мы жывем у шматнацыянальнай і шматканфесійнай краіне, якая мае найбагацейшыя духоўныя і культурныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць наш народ, дапамагаючы рухацца наперад па шляху ўстойлівага развіцця, займаць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці.

Сёння Дзень народнага адзінства набывае асаблівы сэнс. Ён нагадвае нам пра тое, як важна працаваць на карысць Айчыны, абараняць яе, несці адказнасць за яе будучыню, выступаць згуртаваным, моцным грамадствам перад знешнімі выклікамі і пагрозамі.

Дарагія сябры! У гэты святочны дзень прыміце самыя добрыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчаслівых, мірных і бясхмарных дзён, поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзімы -Рэспублікі Беларусь!

 

Міністр юстыцыі                                                                           С.Н.Хаменка

уверх