Ала Бадак: Канстытуцыя - гэта пашпарт дзяржавы, па якой жывуць усе грамадзяне

15 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі, адбылася сустрэча работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі з суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бадак Алай Мікалаеўнай.

У сваім выступленні прадстаўнік Канстытуцыйнага Суда расказала аб ключавых этапах канстытуцыйнага будаўніцтва ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы перыяду суверэннай Рэспублікі Беларусь. Аналізуючы змены і дапаўненні, унесеныя ў Канстытуцыю па выніках рэферэндуму ў лютым 2022 года, Ала Мікалаеўна падкрэсліла, што «Канстытуцыя - гэта асноўная крыніца ідэалогіі беларускай дзяржавы. І сёння ў выніку праведзенага рэферэндуму мы заклалі духоўна-маральныя пачаткі для ўстойлівага развіцця нашага грамадства».

Прадстаўнік Канстытуцыйнага Суда высока ацаніла ўклад Міністэрства юстыцыі ў рэалізацыю канстытуцыйнай рэформы. «Зроблена ўжо нямала, але і трэба, вядома, яшчэ шмат. І не толькі ў плане прыняцця законаў і іншых нарматыўных прававых актаў. Вельмі важна прыкладаць намаганні па павышэнні канстытуцыйнай правасвядомасці нашых грамадзян, фарміраванні павагі да канстытуцыйных прынцыпаў і пачаткаў, таму што Канстытуцыя - гэта пашпарт дзяржавы, па якім жывуць усе грамадзяне», - адзначыла Ала Мікалаеўна.

Напрыканцы сустрэчы ўвазе ўдзельнікаў быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, прысвечаны Дню Канстытуцыі, падрыхтаваны работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Таксама ў Міністэрстве юстыцыі 15 сакавіка была арганізавана спецыяльная выстаўка, на якой экспанаваліся унікальныя дакументальныя матэрыялы па тэме з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і нагрудныя знакі са збору Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

уверх