Летняя пара - час нагадаць аб бяспецы на вадаёмах
«Нарэшце дачакаліся мы цёплых і сонечных дзён. А гэта значыць, што можна займаць месцы пад сонцам і ахалоджвацца ў возеры. Адно няправільнае дзеянне - і ваша жыццё можа падзяліцца на да і пасля, а часам і зусім скончыцца. Часцяком здарэнні на вадзе адбываюцца па віне самога чалавека, яго залішняй самаўпэўненасці і пераацэнкі ўласных сіл», - з такіх слоў пачаў навучальныя заняткі ў Міністэрстве юстыцыі старшыня рэспубліканскай рады РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Анвар Ігамбердзіеў.
Работнікам цэнтральнага апарата ведамства ён агучыў статыстыку па няшчасных выпадках на водах, прывёў прыклады найбольш тыповых небяспечных сітуацый, у якія трапляюць бестурботныя аматары пляжнага адпачынку.
Прадстаўнікі АСВОД нагадалі меры асабістай і грамадскай бяспекі. Асаблівую ўвагу завастрылі на бестурботнасці бацькоў, якая часта становіцца прычынай няшчасных выпадкаў з дзецьмі.
У адпрацоўцы навыкаў аказання першай дапамогі дапамог інтэрактыўны трэнажор для прыёмаў сардэчна-лёгачнай і мазгавой рэанімацыі "Максім".
