У Міністэрстве юстыцыі адбылося абмеркаванне Нацыянальнага даклада "Аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе"
9 жніўня 2023 года у Міністэрстве юстыцыі адбылося абмеркаванне Нацыянальнага даклада «Аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе». Дакладчыкам па пытанні выступіла кансультант міжнародна-прававога аддзела ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дар'я Богдан.
Сустрэча пачалася са свабоднай дыскусіі аб сацыяльным партрэце маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Затым былі прадстаўлены статыстычныя даныя аб дэмаграфічным і сацыяльным становішчы моладзі. Лектарам адзначана, што многія параметры супрацоўнікі ўказалі беспамылкова.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мерапрыемствам дзяржавы, якія праводзяцца ў мэтах умацавання інстытута шлюбу, працаўладкавання моладзі, прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.
Жывая гутарка супрацоўнікаў Міністэрства дазволіла абмеркаваць актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі і ролю маладых людзей у фарміраванні будучыні Рэспублікі Беларусь.
