Аб гісторыі Мінскага метрапалітэна ў фатаграфіях і экспанатах
Многія жыхары і госці нашай сталіцы практычна кожны дзень карыстаюцца паслугамі Мінскага метрапалітэна. Але далёка не кожны знаёмы з яго гісторыяй і асаблівасцямі прафесіі машыніста электрацягніка, на плячах якога вялізная адказнасць за бяспеку тысяч пасажыраў.
Каб папоўніць свае веды аб сталічнай падземцы, работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі адправіліся на станцыю метро "Магілёўская", дзе размешчана выставачная экспазіцыя па гісторыі Мінскага метрапалітэна.
У час экскурсіі прадставілася магчымасць не толькі азнаёміцца з абсталяваннем вагона метро, элементамі сістэмы электразабеспячэння, але і адчуць сябе машыністам электрацягніка.
Пазнаёміцца з гісторыяй Мінскага метрапалітэна дапамаглі архіўныя і сучасныя фатаграфіі, карты станцый, дакументы і ўзнагароды, якія належалі супрацоўнікам метро.
