Скамарошчанка: Дэмаграфічны складнік мае вызначальнае, ключавое значэнне, бо на чале ўсяго стаіць менавіта чалавек

16 жніўня 2023 года для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі праведзены навучальны занятак на тэму "Дэмаграфічная бяспека - аснова працвітання грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы". Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі.

 Ва ўступным слове начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міхаіл Скамарошчанка адзначыў, што "заяўленая тэма, без сумнення, актуальная і пастаянна "на слыху" - пра яе гаворыць Кіраўнік дзяржавы, пішуць СМІ, выступаюць эксперты. Адначасова яна вельмі глыбокая, шматаспектная і, што самае галоўнае, непасрэдна датычыцца кожнага з прысутных, яго родных і блізкіх. Таму ўсім удзельнікам занятку ёсць, што расказаць - падзяліцца сваім вопытам, думкамі, меркаваннямі па гэтым пытанні».

У ходзе дыялогавай пляцоўкі на канкрэтных прыкладах былі разгледжаны ключавыя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы гарантавання дэмаграфічнай бяспекі, у тым ліку па рэалізацыі розных праграм і праектаў сацыякультурнай, інфармацыйна-асветніцкай, спартыўна-аздараўленчай накіраванасці. Прааналізаваны рэальныя і патэнцыяльныя пагрозы нацыянальнай бяспецы ў дэмаграфічнай сферы, а таксама шляхі для іх нейтралізацыі, адзначана праведзеная ў рэспубліцы ў апошнія гады работа па развіццю і ўмацаванню нарматыўнай прававой базы ў гэтым напрамку.

«Ваенная, інфармацыйная, харчовая і іншыя складнікі нацыянальнай бяспекі, вядома ж, павінны быць на пастаянным кантролі, але дэмаграфічная бяспека мае вызначальнае, ключавое значэнне, бо на чале ўсяго стаіць менавіта чалавек. Не будзе стабілізацыі і росту колькасці народанасельніцтва - пад пагрозай апынецца само гістарычнае існаванне Беларусі. Дзяржаўная падтрымка ў дадзеным кірунку вельмі важная і, без сумневу, будзе працягнутая, але вызначальнае значэнне таксама мае адказнае стаўленне і ўсведамленне сваёй датычнасці з боку кожнага грамадзяніна», - рэзюмавалі вынікі дыскусіі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі.

уверх