Асновы дарожнай бяспекі і новаўвядзенні ў ПДР - тэма лекцыі ў цэнтральным апараце Мінюста
Сёння для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі адбылася лекцыя па асновах дарожнай бяспекі правёў старшы інспектар па асобых даручэннях галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Бруй.
У размове была прыведзена статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў. Лектарам адзначана, што смяротнасць і траўматызм на дарогах звязаны не столькі з павелічэннем колькасці аўтамабіляў і інтэнсіўнасцю руху, а хутчэй з недахопам культуры паводзін вадзіцеляў і пешаходаў.
Паводле слоў Аляксандра Станіслававіча, нараўне з перавышэннем устаноўленай скорасці руху адной з актуальных праблем з'яўляюцца парушальнікі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, з якімі вядзецца непрымірымая барацьба на дарогах рэспублікі.
Асаблівую ўважлівасць заклікаў праяўляць побач з адукацыйнымі ўстановамі, таму што значная колькасць ДТЗ здараецца з удзелам дзяцей, асабліва з пачаткам навучальнага года.
Размова таксама ішла аб неабходнасці выкарыстання рамянёў бяспекі вадзіцелямі і пасажырамі, аўтамабільных утрымлівальных устройстваў для перавозкі дзяцей.
У ходзе мерапрыемства абмеркавалі новаўвядзенні ў ПДР, якія датычацца выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці.
Аляксандр Бруй адказаў на ўсе пытанні і растлумачыў асаблівасці прымянення ПДР да тых ці іншых выпадкаў на дарозе.
Прадстаўнік ГУ ДАІ падкрэсліў, што такога кшталту мерапрыемствы праводзяцца на сістэмнай аснове з мэтай зніжэння колькасці ДТЗ і павышэння культуры паводзін удзельнікаў дарожнага руху, а таксама для давядзення і растлумачэння змяненняў заканадаўства ў галіне рэгулявання дарожнага руху.
