Хаменка: Пераможцы для нас - прыклад сапраўднага патрыятызму, непакорлівасці і велічы духу
Напярэдадні вялікага свята - Дня Перамогі Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка разам з калегамі прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».
У памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця ў гады Вялікай Айчыннай вайны захаваў для нас мірнае неба, кіраўнік прававога ведамства ўсклаў кветкі на адным з помнікаў сталіцы - Мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне. Гэта помнік ахвярам - ваеннапалонным і грамадзянскім асобам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны ў адной з найбуйнейшых на акупаванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза, канцэнтрацыйным лагеры смерці, заснаваным фашыстамі для знішчэння людзей.
- Наша задача, задача кожнага беларуса - захаваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб доблесным подзвігу пакалення пераможцаў. Яны для нас прыклад сапраўднага патрыятызму, непакорлівасці і велічы духу, - перакананы Сяргей Хаменка.
