Турнір па боўлінгу «Прававая кегля»
Рэкордную колькасць удзельнікаў сабраў сёння штогадовы турнір па боўлінгу "Прававая кегля" сярод работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, які прайшоў у клубе "Bowling Haus".
Арганізатарам турніру выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя ведамства пры падтрымцы Федэрацыі боўлінга Беларусі і актыўным садзейнічанні пярвічкі БРСМ Мінюста.
Дзесяць каманд, па чатыры гульцы ў кожнай, прадстаўлялі практычна ўсе ўпраўленні міністэрства. Неабыякі напал запалу бушаваў на дарожках клуба. Судзейская калегія да моманту ўзнагароджання трымала ў напружанні ўдзельнікаў. Каманды ішлі з мінімальным адрывам адна ад адной. Хаця ў індывідуальным заліку бясспрэчныя лідэры вызначыліся адразу.
Пакінуўшы далёка ззаду нават прадстаўнікоў моцнага полу, з сумай балаў 253 па выніках дзвюх гульняў ганаровае першае месца на пастаменце заняла Алена Гаргуль. Поспех Алены дапамог стаць лідэрам спаборніцтва ў агульным заліку і яе камандзе ў складзе Яўгена Какушы, Таццяны Міско і Аляксандра Волкава.
Заслужанай узнагародай для пераможцаў і прызёраў сталі дыпломы, кубкі і сімвалічныя статуэткі, а для ўсіх удзельнікаў – незабыўныя эмоцыі і ўражанні пасля заканчэння працоўнага дня.
