Мір! Праца! Май!
Беларусь сёння адзначае Свята працы. Да ўрачыстых мерапрыемстваў у сталічным парку Перамогі далучылася дэлегацыя Міністэрства юстыцыі на чале з Міністрам Сяргеем Хаменкам.
Стартавала свята з ускладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".
На цэнтральнай пляцоўцы парка ўся ўвага была прыкавана да цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы і культуры.
На яго алеях размясціліся прадстаўнікі розных галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, дэманструючы свае перадавыя распрацоўкі і дасягненні. Таксама гасцям свята арганізатары прапанавалі асабіста адчуць на сабе рамяство той ці іншай прафесіі – на інтэрактыўнай пляцоўцы дакрануўшыся, напрыклад, да сакрэтаў кавальскага майстэрства. Завяршылася свята яскравым канцэртам.
Як адзначыў Міністр юстыцыі, больш як векавая гісторыя святкавання Першамая даказала прыхільнасць нашага народа самым каштоўным ідэалам чалавецтва – мірнага жыцця і стваральнай працы. "Асабліва сімвалічна, што сённяшнія галоўныя мерапрыемствы свята праходзяць у парку Перамогі, падкрэсліваючы непахіснасць народнай памяці аб Перамозе савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне, якія падарылі нам мірнае неба над галавой, магчымасць жыць і працаваць на роднай зямлі", - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
