Аб абнаўленні парадку аплаты натарыяльных дзеянняў і паслуг прававога і тэхнічнага характару

31 студзеня 2026 г. уступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2026 г. № 46 "Аб аплаце натарыяльных дзеянняў і паслуг прававога і тэхнічнага характару".

Палажэнні пастановы накіраваны на рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2025 г. № 110-З "Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці".

Дакументам вызначаны памеры натарыяльных тарыфаў за ўчыненне новых натарыяльных дзеянняў, уведзеных Законам: пасведчанне раўназначнасці электроннага дакумента дакументу на папяровым носьбіце і наадварот, устанаўленне факта пераходу правоў і абавязкаў індывідуальнага прадпрымальніка да створанай ім камерцыйнай арганізацыі.

Пры гэтым памеры дзейных натарыяльных тарыфаў не змяніліся. Захаваны таксама пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на льготы па выплаце натарыяльнага тарыфу (пенсіянеры, інваліды І і ІІ груп і іншыя катэгорыі).

уверх