Маніторынг дзейнасці ГУЮ Мінскага аблвыканкама ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
28 – 29 чэрвеня 2023 г. упраўленнем натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вывучалася дзейнасць галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама па выкананні функцый, прадугледжаных актамі заканадаўства, у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Прадметам вывучэння былі пытанні ажыццяўлення галоўным упраўленнем юстыцыі метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю органаў загса Мінскай вобласці, правядзення праверак дзейнасці аддзелаў загса рай(гор)выканкамаў і сельвыканкамаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, дзейнасці метадычнага аб'яднання супрацоўнікаў аддзелаў загса рай(гор)выканкамаў пры галоўным упраўленні юстыцыі інш
Вывучэнне дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама ажыццяўлялася ў мэтах падрыхтоўкі міністэрствам семінара-нарады для работнікаў галоўных упраўленняў юстыцыі, якія курыруюць пытанні рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, правядзенне якой плануецца ў другім паўгоддзі бягучага года.
У рамках маніторынгу дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама кансультант упраўлення натарыята і загсаў Алена Семянюк 28 чэрвеня прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні Метадычнай Рады органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, пры галоўным упраўленні юстыцыі, на якім прысутнічалі кіраўнікі аддзелаў загса рай(гор) .
На пасяджэнні Метадычнай Рады былі падведзены вынікі працы органаў загса вобласці за 5 месяцаў бягучага года, абмеркавана практыка прымянення заканадаўства па асобных адміністрацыйных працэдурах, іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці органаў загса, перспектывы развіцця заканадаўства ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.