Начальнік упраўлення натарыяту і загсаў Таццяна Сашчэка сустрэлася з натарыусамі Гомельскай вобласці

Начальнік упраўлення натарыята і загсаў Таццяна Сашчэка 22 верасня 2023 г. прыняла ўдзел у нарадзе па актуальных пытаннях натарыяльнай дзейнасці ў Гомельскай абласной натарыяльнай палаце.

У час правядзення мерапрыемства начальнік упраўлення звярнула асаблівую ўвагу на важнасць падтрымання высокай якасці натарыяльнага абслугоўвання, узроўню прафесіяналізму і кампетэнтнасці работнікаў натарыята.

Таццяна Сашчэка агучыла перспектывы ўдасканалення прававога рэгулявання натарыяльнай дзейнасці, падкрэсліўшы важнасць і актуальнасць устанаўлення магчымасці ўчынення натарыяльных дзеянняў выдалена, укаранення лічбавых тэхналогій у натарыят.

У завяршэнне свайго выступлення кіраўнік адзначыла неабходнасць забеспячэння ў Гомельскай натарыяльнай акрузе работы, заснаванай на трох ключавых элементах, прадугледжаных Канцэпцыяй прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, - якасці, даступнасці і сацыяльнай накіраванасці.

Пасля завяршэння мерапрыемства начальнік упраўлення прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага памяшкання натарыяльнай канторы № 2 Чыгуначнага раёна г. Гомеля.

Як было адзначана, пераезд натарыяльнай канторы ў новае, сучаснае памяшканне не толькі забяспечвае камфортныя ўмовы працы натарыусаў, але і павышае ўзровень натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

уверх