Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў здзейсніў рабочую паездку ў Магілёў
21 ліпеня 2023 года намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў на базе Магілёўскага райвыканкама правёў прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі.
З яго ўдзелам адбылося пашыранае паседжанне Рады натарыусаў Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты па падвядзенні вынікаў працы за першае паўгоддзе 2023 года.
На пасяджэнні адной з асноўных тэм для абмеркавання стала арганізацыя натарыяльнага абслугоўвання грамадзян у аграгарадках і іншых населеных пунктах, у якіх адсутнічаюць натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро, і ёсць умовы для ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці.
Мікалай Старавойтаў адзначыў, што натарыусы павінны зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць даступнасць і якасць натарыяльнага абслугоўвання сельскага насельніцтва.
Намеснік Міністра звярнуў увагу на неабходнасць укаранення новых тэхналогій, цыфравізацыі натарыяльнай дзейнасці, у сувязі з чым рыхтуюцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці".
На заканчэнне кіраўнік нагадаў аб важнасці выканання прафесійнай этыкі і падзякаваў натарыусам Магілёўскай вобласці за праведзеную работу.
У гэты ж дзень Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у нарадзе па падвядзенні вынікаў працы Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў за 1-е паўгоддзе 2023 года.
На сустрэчы прысутнічалі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў.
У сваім выступленні Мікалай Міхайлавіч закрануў пытанне кадравага патэнцыялу, работы з маладымі адвакатамі і пераемнасці ў прафесіі, звярнуў увагу на якасць паслуг, якія прадстаўляюцца адвакатам насельніцтву.
Старшыня Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Яўген Кавалёў праінфармаваў удзельнікаў нарады аб выніках працы калегіі адвакатаў і рады маладых адвакатаў Магілёўскай вобласці за 1-е паўгоддзе 2023 года. Па выніках нарады вызначаны асноўныя задачы на 2-е паўгоддзе.
