Круглы стол з удзелам спецыялістаў органаў загса

17 сакавіка 2023 г. упраўленнем натарыята і загсаў праведзены круглы стол на тэму «Актуальныя пытанні рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў Рэспубліцы Беларусь» у рамках павышэння кваліфікацыі спецыялістаў аддзелаў загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах – слухачоў Установы адукацыі «Iнстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Удзельнікі круглага стала абмяняліся практычным вопытам рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, абмеркавалі некаторыя аспекты ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. У ходзе мерапрыемства слухачамі былі выказаны прапановы па ўдасканаленні шлюбна-сямейнага заканадаўства.

Спецыялісты органаў загса пазнаёміліся з арганізацыяй дзейнасці аддзела загса адміністрацыі Маскоўскаго раёна сталіцы па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

уверх