Натарыусы Мінскай вобласці падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе 2023 года
24 ліпеня 2023 года намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай палаты па падвядзенні вынікаў работы за першае паўгоддзе 2023 года.
У ходзе сустрэчы Мікалай Міхайлавіч нагадаў аб важнасці захавання і падтрымання высокай якасці натарыяльнага абслугоўвання, узроўню прафесіяналізму і кампетэнтнасці работнікаў натарыята.
У сваім выступленні ён абазначыў перспектывы далейшага развіцця прафесіі натарыуса, пытанні эфектыўнасці арганізацыі работы натарыусаў і падкрэсліў неабходнасць далейшага ўкаранення новых тэхналогій і цыфравізацыі натарыята.
Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік Міністра звярнуў увагу на работу са зваротамі грамадзян, у тым ліку з улікам Дырэктывы нумар 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
Фота БНП
